У нядзелю, 4 снежня, у Вільні ўрачыста адкрылі краму беларускай сімволікі ад друкарні A2.print.
Крама ці, як пяшчотна называюць яе самі уладальнікі, «крамачка», размешчана ў невялічкім скляпенні ў самым цэнтры літоўскай сталіцы, на вуліцы Pilies, 6, літаральна ў двух кроках ад кафедральнай плошчы.
Па старым адрасе, у спальным раёне Пашылайчай, застаецца вытворчасць тавараў, якія цяпер будуць прадавацца ў краме ў цэнтры — магнітаў, кубкаў, цішотак, світшотаў, шкарпэтак, торбаў і шмат чаго іншага з беларускай, а таксама ўкраінскай ды літоўскай сімволікай.
На адкрыццё з паветранымі шарамі, шампанскім ды прысмакамі прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.
Яўген Ерчак, budzma.org