
Стварэннем падручнікаў як вырашаць рознага кшталту праблемы і развіццём “Памагача” занятыя прадстаўнікі ініцыятывы і адначасова парталу https://petitions.by (арыгінальная старонка якой была заблакаваная ўладамі Беларусі). Усяго было сабрана каля трох соцень кейсаў праблемаў, якія могуць быць актуальнымі для беларусаў унутры Беларусі. «Радыё Рацыя» пра гэта распавёў заснавальнік парталу (цяперашні petitions.pro) Уладзімір Кавалкін.
– Развіваем “Памагача”, мы зараз актыўна тэстуем і запрашаем усіх паспрабаваць напісаць скаргі праз “Памагача”. Гэта такі прадукт – асістэнт штучнай інтэлігенцыі, які дапамагае пісаць скаргі. І вось калі ў вас ёсць вельмі такі проста запыт, напрыклад, у вас там дарога з ямамі ці нейкія праблемы са школай, ці з паліклінікай, вы заўсёды можаце напісаць вельмі проосты тэкст, два-тры сказы. І наш “Памагач” ператворыць гэта ў скаргу.
Petitions.by з’яўляецца сэрвісам для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады ў Беларусі. Ініцытыва прадстаўленая ў інстаграм @petitions.by, а таксама пад такой жа назвай у фэйсбук і ўкантакце ці па-просту “Зручны горад”.
