Беларускія палітвязні паступова адаптуюцца да жыцця ў Еўразвязе

Беларускія палітвязні, вызваленныя 13 снежня, паступова адаптуюцца да жыцця ў Еўразвязе. Сярод іх – і 24-гадовы Аляксей.

Ён распавядае:

– Мая заяўка на медыцыскую дапамогу зараз апрацоўваецца. Як я зразумеў, у іх там вельмі шмат працы. Таму пакуль што ніяк. Папрацаваў з псіхолагам. Легалізацыя? Зараз нашыя дакументы знаходзяцца ў адзеле па справах замежнікаў. Пакуль што адказу яшчэ не прыйшло. Не было ніякага рашэння адносна надання нам пэўнага статусу. У нас пакуль што часовае пасведчанне асобы. Але гэта нармальна. Бо тут гэта вельмі працяглы працэс.

З канца снежня Аляксей жыве ў беларускім шэлтары для былых зняволеных ў Варшаве. «Цяпер у мяне выпрацоўваецца парадак і рэжым дня», – адзначае былы вязень.
Аляксей правёў за кратамі 4 гады.

racyja.com