Андрэй Стрыжак: Узровень рэпрэсій у Беларусі не зніжаецца

Андрэй Стрыжак

Узровень рэпрэсій у Беларусі не зніжаецца. – Так лічыць кіраўнік ініцыятвы BELAID Андрэй Стрыжак. Як падкрэслівае праваабаронца, на месца вызваленых людзей прыходзяць іншыя арыштаваныя паводле палітычных матываў.

Паводле Андрэя Стрыжака, сярод іх ёсць як публічныя асобы, так і людзі, пра якіх мала што вядома.

– Сітуацыя з гэтымі невядомымі людзьмі – яна самая небяспечная і самая складаная. І дапамогі аказаць немагчыма калі ты не ведаеш, што чалавек трапіў у бяду, і людзей запужваюць, каб яны не звярталіся па такую дапамогу. Ну і, канешне, фіксацыя самога факта пераследу таксама не адбываецца ў такім выпадку.

Праваабаронца Андрэй Стрыжак адзначае, што імёны палітзняволеных, памілаванне якіх разглядае адміністрацыя прэзідэнта, часта застаюцца невядомымі.

racyja.com