Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Літве звяртаецца па дапамогу

Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (музей імя Івана Луцкевіча) — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая працуе ў Літве. Цэнтр імкнецца ствараць прастору для самых розных беларускіх праектаў і ініцыятыў. 

Зараз на базе Цэнтра беларускай культуры і супольнасці працуе Нядзельная школка (дзе штовыходныя праводзіцца па 15 заняткаў для беларускіх дзяцей і падлеткаў, а што месяц адзначаюцца беларускіх святы), Жаночы Клюб, курсы soft-skills у IT для падлеткаў, курсы беларускай/літоўскай/польскай моваў, ка-воркінг, бібліятэка, ладзяцца самыя розныя прэзентацыі, сустрэчы, імпрэзы і многае другое. Зараз Цэнтру неабходна дапамога!

Як гэта зрабіць?

Калі вы плаціце падаткі ў Літве, то вы самі можаце накіраваць 1,2% ад сваіх падаткаў любой некамерцыйнай арганізацыі.

Гэта робіцца падчас перыяду запаўнення дэклярацыі (то бок, вось акурат зараз!). Ад сярэдняга заробку гэта 38,84 эўра.

Бо для Цэнтра беларускай культуры і супольнасці 38,84 эўра гэта:

Ад 3 да 5 кніжак на беларускай мове дзецям.

Ці 2 дні, забяспечаныя прысмакамі для навучэнцаў Школкі (бутэрброды, гародніна, садавіна, печыва).

Ці ад 3 да 4 заняткаў Творчай Майстэрні з цікавымі матэрыяламі.

Ці цэлы месяц, забяспечаны друкам (матэрыялы для заняткаў па мовах для дзетак і дарослых) і  г.д.

Рэквізіты Беларускага Дома:

I. Luckevičiaus baltarusių muziejus, VšĮ, код установы 110082694

Тут можна падрабязна паглядзець, як гэта ўсё знайсці ў сваім падатковым кабінеце. 

Калі ў вас засталіся любыя пытанні, то можна напісаць сюды.

budzma.org