
Былы падпалкоўнік КДБ Аляксей Храловіч, якому нядаўна дадалі год зняволення да ранейшых дзесяці, расказаў, навошта “зліў” размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы Threads расказаў экс-палітвязень, былы следчы Яўген Юшкевіч.
Юшкевіч і Храловіч некалькі дзён правялі ў адной камеры для былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Адтуль экс-афіцэра КДБ адправілі ў калонію.
Юшкевіч у апошні дзень запытаўся ў сукамерніка пра матывы ўчынку:
“Слухай, ты ж усё жыццё на службе, ты нават вучыўся ў Акадэміі [у РФ], ты ведаў, што цябе ўсё роўна знойдуць. Ты ведаў, што прайграеш яшчэ да пачатку гульні, навошта ты гэта зрабіў?”
На гэта Храловіч адказаў так: “Шчыра — проста зая***а ўсё гэта, вось так вось жыць. Проста зая***а”.
Аляксея Храловіча арыштавалі ў сакавіку 2021 года. Па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве яму прысудзілі 10 гадоў зняволення. Падставай стала тое, што ён перадаў тг-каналу NEXTA запісы тэлефонных размоваў з прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з іншымі служобвымі асобамі. У гэтых размовах абмяркоўваліся дэталі гібелі Рамана Бандарэнкі.
