3 траўня ў крэатыўнай прасторы Create Cuture Space адбудзецца прагляд беларускіх фільмаў з праграмы IX фестывалю нефільтраванага кіно.
У Мінску Міжнародны фэст кароткаметражных фільмаў павінен быў прайсці 24-26 сакавіка, але без тлумачэння прычынаў быў адменены.
Спіс фільмаў, што ўдзельнічаюць у паказе:
«Аднойчы была Зямля» (рэж. Кірыл Халецкі)
«Мікалай» (рэж. Уладзіслаў Санаценка)
«Ціхаходкі: Damage Supressor» (рэж. Кацярына Ермаловіч, Марына Бялецкая)
«Смеццевая галава» (рэж. Юрый Сямашка)
«Патэнцыял» (рэж. Кандраценка Вераніка)
«Клаўстрафобія» (рэж.Валеры Карышаў)
«Палон» (рэж. Рыта Ціхановіч)
Агульны працяг праграмы — 87 хвілін.
Фільмы суправаджаюцца ангельскімі субцітрамі.