З суботы на нядзелю 16 красавіка, на Вялікдзень, у лютэранскай кірсе Вільні адбылося першае набажэнства праваслаўнай супольнасці ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхата, піша reform.by.
Велікодную літургію на беларускай мове правялі протаіерэй Георгій Рой разам з іерэем Аляксандрам Кухтам. Беларускія святары нядаўна перайшлі з-пад юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі пад юрысдыкцыю Сусветнага патрыярха.
На службу сабралася каля 150 чалавек. Прысутныя адзначылі ўтульную атмасферу, урачысты спеў хора, змястоўныя тэксты, гучала малітва за Беларусь і словы падтрымкі Украіны.