Самая аўтарытэтная ў Беларусі і за яе межамі праваабарончая арганізацыя «Вясна» стала лаўрэатам Прэміі Арганізацыі Аб´яднаных Нацый за мужную і нястомную працу ў галіне абароны правоў чалавека, кажа сябра «Вясны» Алена Лапцёнак:
– Летась Нобелеўская прэмія была ўручана персанальна Алесю Бяляцкаму і расейскім і ўкраінскім праваабарончым арганізацыям. То мне падаецца, што вось гэтай прэміяй міжнародная супольнасць як бы хацела кампенсаваць і ўзнагародзіць менавіта ўсіх дзеячаў праваабарончай сферы ў Беларусі, у прыватнасці праваабарончы Цэнтр «Вясна».
Паводле Алены Лапцёнак, званне лаўрэата Прэміі ААН – гэта не толькі прызнанне заслугаў праваабарончага цэнтра ў галіне абароны правоў чалавека, але гэта і вялікая адказнасць за далейшую працу ў гэтым накірунку.
Цалкам матэрыял: