Вырасла колькасць беларусаў, якія едуць у Літву

Вільня Фота: wikimapia.org

Колькасць беларускіх аўтамабіляў, якія перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу, у чэрвені прыкметна вырасла. Піша агенцтва Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы.

Пачынаючы з лютага колькасць беларусаў, якія ўязджаюць у Літву, расце кожны месяц. У чэрвені мяжу перасякло 126 тысяч машын.

У Літоўскім МУС мяркуюць, што гэты рост можа быць звязаны з перыядам адпачынкаў, а таксама магчымасцю паляцець з Вільні ў іншыя еўрапейскія краіны.

Яшчэ адной прычынай, чаму беларусы едуць у Літву, могуць быць пакупкі ў літоўскіх крамах, мяркуюць літоўскія прадпрымальнікі, якія займаюцца рытэйлам.

racyja.com