Інстытут “Палітычная сфера” прадставіў вынікі даследавання “Беларуская адукацыя сёння: стаўленне, ацэнка эфектыўнасці”. Вынікі несуцяшальныя: большасць беларускіх гараджан не лічыць неабходным мяняць мову выкладання навучальных дысцыплін у школах.
«Радыё Рацыя» пагутарыла з аўтарам даследавання сацыёлагам інстытуту “Палітычная сфера” Аляксеем Ластоўскім пра тое, чаму бацькі не бачаць перспектыў для беларускай мовы ў школах Беларусі; якая мова і прадмет найбольш запатрабаваныя ў школах; і якія рэформы неабходныя для сістэмы адукацыі Беларусі зараз:
Аляксей Ластоўскі: Было па адукацыі, гэта толькі частка вялікага сацыялагічнага даследавання. Былі ўключаны і іншыя кампаненты звязаныя з рознымі арыентацыямі, каштоўнасцямі, звязанымі ў тым ліку і са сферай культуры. Мы бачым складаную сітуацыю ў Беларусі. Калі дзяржава выкарыстоўвае гэты адукацыйны рэсурс для сваіх мэтаў, для вырошчвання лаяльных грамадзян. Тое, што назіраецца ў Беларусі фактычна з усталяваннем улады Лукашэнкі з 1994 года. Я б сказаў, што гэта праблема вельмі даўняя, балючая, якая сапраўды патрабуе шляхоў вырашэння.
РР: Адной з высноў даследавання пазначана заўважная прагматычная мадэль.
Аляксей Ластоўскі: Мова ідзе не толькі пра Менск, але пра сярэднія і дробныя гарады, пра іх жыхароў. Калі мы паглядзім на тое, якім чынам рэагуюць, напрыклад, на пытанне ці трэба пашыраць сферу прыватных школ, то тут хутчэй такое амбівалентнае стаўленне. Досыць добрая частка не можа вызначыцца, але праціўнікаў і прыхільнікаў прыватных школ недзе пароўну. Шмат чым абумоўлена рэакцыя на тыя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, калі мы назіраем практычна згортванне вось гэтага сектару з боку дзяржавы.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле: