Кацярына Кучук пра жыццё ў эміграцыі

Беларусы Варшавы, якія пакінулі Радзіму з-за рэпрэсій, пачынаюць абжывацца ў новай краіне, якая прыгарнула іх і дае магчымасць самарэалізавацца.

Пра жыццё ў эміграцыі racyja.com пагаварыла з чалавекам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, лекаркай Кацярынай Кучук:

РР: Колькі вы ўжо жывяце ў Польшчы?

Кацярына КучукУ Польшчы я ўжо жыву два з паловай гады, можа ўжо нават больш.

РР: Чаму вам давялося з’ехаць з Беларусі?

Кацярына Кучук: З Беларусі я з’ехала ў сувязі з палітычнай сітуацыяй. Не буду распавядаць цалкам, але было небяспечна заставацца. Гэта была такая хуткая эміграцыя.

РР: Вы з’ехалі з сям’ёй?

Кацярына КучукАтрымалася, што мы тут аб’ядналіся насамрэч. Муж ужо быў за мяжой і ён ужо не мог уехаць у Беларусь па пэўных прычынах.

РР: Як праходзіць адаптацыя да жыцця ў Польшчы?

Кацярына КучукЯна праходзіць цяжка насамрэч.

РР: У чым цяжкасць?

Кацярына КучукЦяжкасці, я лічу, у тым, што гэта не была краіна, якую я выбірала. У сувязі з гэтым ты пастаянна на валізках, плануеш нешта на доўга. У першыя гады дык увогуле гэта быў стан, што вось-вось мы вернемся. Цяжка было планаваць і ўсур’ёз займацца польскай ды пошукам прафесіі. Зараз ужо зразумела, што шмат да чаго адаптавалася і ў прынцыпе адчуваю сябе не дрэнна. Але сказаць, што гэта свядомы выбар я не магу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Запісацца ў касметалагічны кабінет да Кацярыны Кучук можна праз Інстаграм.

racyja.com