Беларуска зрабіла «талеркі эмацыйнай падтрымкі» з фразамі, якія казалі нам яшчэ бабулі

Керамічная талерка. Фота: @taliya_lisa, Threads.com

Беларуская керамістка з нікам taliya_lisa паказала ў Threads серыю талерак з кароткімі фразамі на беларускай мове. Публікацыя з’явілася 29 красавіка і менш чым за суткі набрала больш за 300 лайкаў.

Аўтарка назвала сваю працу «талеркай тваёй эмацыйнай падтрымкі» і паведаміла, што вырабы цяпер ёсць у наяўнасці. Кошт – 25 еўра (каля 82 руб.) плюс дастаўка альбо самавываз у Вільнюса.

На фота – белыя керамічныя талеркі з чырвоным арнаментам і надпісамі. Сярод іх ёсць фразы ў духу народнай гаворкі: напрыклад, «Абоe рабоe», «Цырк на дроце», «Перажылі лета гарачае – перажывём і гаўно сабачае».

Раней CityDog.io расказваў пра беларуску з нікам volosiuksveta, якая зрабіла стыкеры пад назвай «Птушкі Беларусі». Ёсць два варыянты: з чорным і белым буслом.

На стыкерах намаляваны розныя птушкі, якія сустракаюцца ў Беларусі. Сярод іх – берасцянка, зімародак, сойка, дзяцел, шчыгол і іншыя.

Што думаюць беларусы?

У каментарыях многія пахвалілі працу беларускі, але былі і тыя, хто напісаў, што гэта задорага.

«Трохi дарагавасценька…» – лічыць lucifer767666.

«Падабаецца», – напісала alice_gracee.

«Талерка файная, на жаль, сцяны няма, дзе яе павесіць», – пракаментаваў oleger_81.

citydog.io