Вольга Шніп: «Прапанову распісацца ў СІЗА зрабіла я»

Не так даўно ў Варшаве прайшла выстава «Вітанкі з Беларусі». Куратаркай экспазіцыі, на якой паказалі работы 17 рэпрэсаваных беларускіх мастакоў, выступіла Вольга Шніп − мастачка, музыкант і жонка былога палітзняволенага Антона Шніпа. 

Вольга Шніп: «Прапанову распісацца ў СІЗА зрабіла я» чытаць далей

У Францыі патрабуюць дэмантаваць фрэскі Марка Шагала ў Парыжскай оперы

Пад роспісам плафону Гранд-Апера, што зрабіў у 1964 годзе Марк Шагал, знаходзіцца яшчэ адзін роспіс — працы французскага мастака Жуля-Эжэна Ленэвё. Ягоныя нашчадкі патрабуюць вярнуць плафон у першапачатковы выгляд.

У Францыі патрабуюць дэмантаваць фрэскі Марка Шагала ў Парыжскай оперы чытаць далей

Фэст «Nefiltravanae kino» адмянілі ў Беларусі, але ён 3 траўня пройдзе ў Вільні

У Мінску Міжнародны фэст кароткаметражных фільмаў павінен быў прайсці 24-26 сакавіка, але без тлумачэння прычынаў быў адменены.

Фэст «Nefiltravanae kino» адмянілі ў Беларусі, але ён 3 траўня пройдзе ў Вільні чытаць далей

Памёр фалькларыст і музыкант Сцяпан Копа

Памёр збіральнік спеўнай і музычнай спадчыны беларусаў Падляшша, фалькларыст, музыкант і аніматар культуры Сцяпан Копа. Сцяпану Копу было 78 год.

Памёр фалькларыст і музыкант Сцяпан Копа чытаць далей

Музей вольнай Беларусі фарміруе каманду і запрашае далучыцца крэатыўных людзей

Музей шукае новыя ідэі для ўзмацнення іміджу Музея вольнай Беларусі як месца аб’яднання вольных беларусаў, захавання беларускай культуры і яе інтэграцыі з еўрапейскай. Таксама патрэбна дапамога ў пабудове ўстойлівай сістэмы фандрэйзінгу ў партнёрстве з вядучымі польскімі арганізацыямі, якія спецыялізуюцца на пытаннях фінансавання некамерцыйных арганізацый.

Музей вольнай Беларусі фарміруе каманду і запрашае далучыцца крэатыўных людзей чытаць далей

Чароўнае свята “Гуканне вясны” ў Даўгаўпілсе

У беларускай нядзельнай школе “Вясёлка”, што працуе пры таварыстве “Уздым”, гукалі вясну. Дзеці ўдзельнічалі ў тэатралізаваннай пастаноўцы “Ой, Вясна вясёлая!”, якую падрыхтавалі з настаўніцамі Людмілай Сіняковай, Таццянай Блізнаковай і Вольгай Паўловіч.

Чароўнае свята “Гуканне вясны” ў Даўгаўпілсе чытаць далей

У Беластоку музычна-тэатральны гурток «Беларусікі» запрашае новых удзельнікаў

«Беларусікі» з’явіліся ў Беластоку на пераломе 2022-2023 года. Дзеці вывучаюць беларускія песні, вершы, ставяць тэатральныя сцэнкі. Дэбют адбыўся яшчэ зімой, калі ставілі спектакль на Свята Божага Нараджэння. Навучае іх усяму гэтаму Юлія Собаль, якая раней вяла падобны музычна-тэатральны гурток.

У Беластоку музычна-тэатральны гурток «Беларусікі» запрашае новых удзельнікаў чытаць далей

Дзіяна Флеер. Такая разумная дзяўчынка

У беларускай актрысы Дзіяны Флеер біяграфія складаецца з мноства кардынальных паваротаў. Так, пасля паўтара года вывучэння ў Германіі малекулярнай медыцыны, магіляўчанка раптам кінула навуку, якая ёй падабалася, і з Ляйпцыга рванула ў Мінск, каб паступіць на тэатральны факультэт Акадэміі мастацтваў. А ў 2022 годзе яна пакінула ў сталіцы кар’еру актрысы з добрымі перспектывамі і праз Батумі паехала ў Ізраіль, дзе чатыры гадзіны ў дзень вучыць іўрыт і складае планы на працу ў нацыянальных тэатрах сваёй новай краіны.

Дзіяна Флеер. Такая разумная дзяўчынка чытаць далей

Сын і бацька Кузнечыкі збіраюцца заняцца ў Еўропе бізнесам

На гэты момант Кузнечыкі жывуць на дапамогу ад урада Латвіі, а Уладзіслаў яшчэ займаецца валанцёрствам у адной з арганізацый.

Сын і бацька Кузнечыкі збіраюцца заняцца ў Еўропе бізнесам чытаць далей