Зімовы час спрыяе, каб людзі па даўняй беларускай традыцыі збіраліся на “вячоркі”: пасядзець радком, пагаманіць ладком. У сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА” зладзіла сямейную вечарыну ў гонар уласнага 25-годдзя.
Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА” было зарэгістравана ў траўні 2006 года ў Беластоку. Мэта арганізацыі – усякага кшталту дапамога дзецям і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову на Падляшшы, а таксама дапамога бацькам і настаўнікам.