Калядныя святы наблізіла да беларусаў Варшавы кінакамедыя па-беларуску “Свежына з салютам”.
Сумесны прагляд фільма адбыўся ў Беларускай прасторы “Робім разам”. Кінакамедыя пра трохдзённую падрыхтоўку да вяселля маладога афіцэра Анатоля з аднавяскоўкай Любай.
Гумар, нацыянальны каларыт, прыгожыя беларускія бел-чырвона-белыя строі, песні гурта “Крыві” даюць магчымасць лёгкага адпачынку, кажа мінак Ягор:
– Музычнае суправаджэнне гурту “Крыві”, у якім тады яшчэ ўдзельнічаў Зміцер Вайцюшкевіч, Піт Паўлаў і іншыя нашыя знакамітыя музыкі. Такі лёгкі, калядны, сямейны фільм.
Поўны матэрыял у далучаным гукавым файле:
Фільм выйшаў на экраны ў 2001 годзе. У свой час кінакамедыя атрымала добрую порцыю крытыкі, але зараз, у час знішчэння ў краіне ўсяго беларускага, фільм падкупляе менавіта нацыянальным каларытам.