У лістах двух вялікіх людзей зьмешваюцца пытаньні тагачаснай вялікай палітыкі з самымі звычайнымі справамі. Як высьвятляецца, абодва вялікія дзяржаўныя дзеячы былі беднымі і жылі ў крэдыт. Касьцюшка таму, што яго актывы былі замарожаныя ў Злучаных Штатах і ён увесь час прасіў Джэфэрсана своечасова выслаць яму адсоткі з капіталу. Джэфэрсан, нягледзячы на велізарныя багацьці, назапашаныя ў зямлі і рабах, меў яшчэ большыя крэдытныя абавязальніцтвы.
Як трэці прэзідэнт ЗША Джэферсан сябраваў з Тадэвушам Касцюшкам чытаць далей