Анхела Эспіноса Руіс: Новая кніга выйдзе неўзабаве

Беларуская паэтка іспанскага паходжання Анхела Эспіноса Руіс рыхтуе да выдання свой шосты зборнік вершаў. Ён ужо ўкладзены і над яго дызайнам працуе вядомая беларуская мастачка Кацярына Пікірэня. Кніга будзе называцца „Астралябія Божых таямніц”.

– У гэтай кнізе мае пачуцці, думкі і хваляванні апошняга драматычнага часу, – паведаміла Анхела.

— У мяне новая кніжка, новы зборнік рыхтуецца. Дызайнерка Кацярына Пікірэня робіць там вельмі прыгожы дызайн. І потым пачнем ужо працэс выдання. Я спадзяюся, на пачатку 2024. Але я не скажу дакладна, не магу абяцаць.

Анхела паведаміла, што вершы для новага зборніку былі напісаныя за апошні акадэмічны год, бо яна працуе на кафедры беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце, і ёй прасцей лічыць час у акадэмічных гадах.

У 2019 годзе Анхела атрымала прэстыжную беларускую літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова.

racyja.com