Дабрачынны фонд „Вільна Білорусь” прыняў удзел у цырымоніі святкавання дзясятай валанцёрскай прэміі „Ад дзясяткаў да мільёнаў”, ад ініцыятывы Еўрамайдан SOS у Кіеве.
Кажа арганізатар, кіраўнік дабрачыннага фонду „Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч:
– У гэтым годзе адмовіліся ад узнагарод таму, што пасля паўнамаштабнага ўварвання на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны, амаль уся Украіна стала валанцёрыць. Кожны робіць незвычайныя справы. Сабралі валанцёраў, партнёраў, журналістаў разам, каб у Дзень валанцёра адзін аднаму сказаць дзякуй, адзначыць і сустрэць гэты дзень.
Валанцёрская прэмія – усеўкраінская недзяржаўная не палітычная прэмія, якая з 2014 года ўручаецца „звычайным людзям, якія робяць незвычайныя рэчы” за асаблівы ўклад у развіццё валанцёрскага руху ва Украіне.