Сталі вядомы імёны фіналістаў ІІІ Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы

Фундацыя «Tutaka» агучыла імёны фіналістаў ІІІ Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу для дзяцей, моладзі і дарослых.

«Гэта было вельмі няпроста, бо заявак мы атрымалі мноства, і кожная з іх — непаўторная. Нашае журы спрачалася за кожнага з вас да апошняга (без жартаў), бо ўсе вы — яскравыя таленавітыя зорачкі. І таму ў сёлетнім конкурсе не 25 фіналістаў, як планавалася, а 26!», — напісалі арганізатары конкурсу.

Поўны пералік фіналістаў можна паглядзець на сайце

«Кожны з фіналістаў ўжо атрымаў на электронную пошту ліст з далейшымі інструкцыямі», — адзначылі арганізатары.

Фінал конкурсу адбудзецца 20 лютага на сцэне Беластоцкага тэатра лялек, пачатак а 17-й гадзіне.

Можна таксама далучыцца да анлайн-трансляцыі на YouTube канале Фонду TUTAKA.

budzma.org