Кожны дзень на сайце budzma.org з’яўляецца інфармацыя пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры, ствараюцца адметныя відэапраекты на ютуб-канале. Калі вам падабаецца гэты праект, вы можаце падтрымаць іх, перадаўшы ім 1,2% ад сваіх падаткаў у Літве. Пры гэтым уласна Вам гэта не будзе каштаваць анічога!

Што робіць Budzma.org і чаму гэта важна

Budzma.org — культурна-асветніцкі партал пра Беларусь і для беларусаў.

Ён працуе дзеля таго, каб беларусы ў Беларусі і за мяжой усведамлялі каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры. Раскрываем таямніцы і цікавосткі пра беларускія традыцыі і культуру і робім беларускае бачным. Бо Беларусь — гэта цікава!

Вельмі важна працягваць працаваць для беларусаў, якія, нягледзячы на ўсе складанасці, застаюцца ў Беларусі. Яны складаюць істотную частку аўдыторыі budzma.org.

І дапамагчы камандзе Budzma.org працаваць для беларусаў унутры краіны могуць тыя беларусы, што з’ехалі за мяжу і знаходзяцца ў бяспецы.

Як дапамагчы

Калі вы рэлакаваліся ў Літву і працуеце там — вы можаце падзяліцца з Budzma.org часткай свайго падатку. З тых грошай, што вы ўсё адно будзеце плаціць як падатак за атрыманы прыбытак, Вы можаце 1,2% ахвяраваць на дзейнасць розных грамадскіх арганізацый. У тым ліку — падтрымаць рэдакцыю budzma.org. Трэба ўсяго толькі пра падачы дэкларацыі зрабіць некалькі дадатковых клікаў. Падрабязная інструкцыя — ніжэй.

Калі вы плаціце падаткі НЕ ў Літве і жадаеце дапамагчы, гэта можна зрабіць, набыўшы камандзе budzma.org кубачак кавы на платформе ko-fi.com. Вы можаце набыць адзін кубачак альбо аформіць падпіску на штомесячную падтрымку. Любая дапамога вельмі каштоўная!

Інструкцыя для тых, хто знаходзіцца ў Літве

Калі можна дапамагчы? Ужо цяпер! Перыяд падачы дэкларацый ужо пачаўся і завершыцца 01 траўня 2024 г.

Як гэта зрабіць?

1. Увайдзіце ў сістэму электроннага дэкларавання (EDS) ČIA. Увайсці ў EDS можна праз знешнія сістэмы (напрыклад, праз банкінг ці праз электронны подпіс).

2. Доступ да EDS магчымы праз знешнія сістэмы, напрыклад, з дапамогай банкаўскага акаўнту, праз пошту з электронным подпісам ці праз мабільную інфраструктуру электроннага подпісу. Абірайце зручны для Вас спосаб.

3. Пасля аўтарызацыі ў сістэме абярыце «Pūdyti formą»\«Запоўніць форму» ў раздзеле «Deklaravimas»\«Дэкларацыя». Заяўку на падтрымку вы можаце знайсці ў спісе «Prašymas skirti paramą»\«Запыт на падтрымку».

4.  Пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі. У акне запаўнення формы абіраеце 2023 год і націскаеце на значок глобуса.

5. Пры націсканні на значок глобуса адкрыецца першае акно майстра падтрымкі. Для пачатку запаўнення націскаеце «Pradėti»\«Старт».

6. У акне пошуку, якое адкрылася, уводзіце код атрымальніка 304102906 «VšĮ „Būkim kartu”» («Будзьма разам») і націскаеце «Tęsti» «Працягнуць».

7. У наступным акне запоўніце:

мэта падатковай часткі — «Paramos gavėjmas»

доля падатку — 1,2%

пералічэнні да падатковага перыяду — да якога перы+яду вы хочаце, каб частка вашага падатку пералічвалася на карысць «Будзьма беларусамі!» /budzma.org Вы можаце выбраць адзін год — тады напішыце 2024. Але вы можаце выбраць таксама і некалькі год наперад — да 2025 (як на ўзоры на скрыншоце ніжэй) ці аж да 2027. Калі вы ў наступным годзе перадумаеце, то атрымальніка вашых 1,2% падаткаў можна будзе змяніць пры падачы новай дэкларацыі.

Захавайце даныя, націснуўшы «Išsaugoti»/«Захаваць». 

8. У вас павінна атрымацца форма запоўненая так, як на скрыншоце ніжэй. Яшчэ раз праверце правільнасць даных. Калі ўсё правільна — націскайце «Taip, teisingi»/«Так, правільна».

9. Пацвердзіце ўведзеныя даныя яшчэ раз кнопкай «Formuoti prašymą»/«Сфармаваць заяўку».

10. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра і выдаткаваную частку падаходнага падатку.

І апошні крок: націскаеце «Pateikti”/”Адправіць», каб адправіць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.

Вам гэта будзе каштаваць толькі трошкі патрачанага часу, а нам кожны ўнёсак дапаможа працягваць рабіць якасны кантэнт для Вас.

budzma.org