У Салігорску ў школе № 2 знішчылі вітраж з Францыскам Скарынам, піша суполка Belarusian Soviet Monumental Art, якая збірае інфармацыю пра манументальнае мастацтва часоў БССР. Цяпер на ягоным месцы — проста белы шклопакет.
«Адміністрацыя школы не стала захоўваць вітражы, бо з іх слоў сапсаваліся апорныя канструкцыі. Згодная, што з часам паячныя вітражы «развальваюцца» — шкло выпадае з апорнай канструкцыі. Але ўсё гэта можна наноў сабраць і адрэстаўраваць. Мяркую, што ў дадзеным выпадку адміністрацыя школьнай установы вырашыла пайсці простым шляхам і замяніць вітражы на шклопакеты… Не выключаю, што па плане быў рамонт. Часта кажуць адно, але насамрэч сітуцыя іншая…», — разважае экспертка па савецкай манументальнай спадчыне, якая пракаментавала сітуацыю на ананімных пачатках для reform.by.
Са слоў экперткі, вітражы ў салігорскай школе падобныя на зробленыя ў Салігорскай абласной бібліятэцы. Аўтар апошніх — мастак Віктар Калацей.
«У любым выпадку прыбіраць вітраж з Францыскам Скарынай — гэта нейкі культурны і адукацыйны нонсенс», — падсумоўвае адмыслоўца.