З новага выпуску на канале Андрэя Хадановіча даведаемся пра беларускую літаратарку Алаізу Пашкевіч, гісторыю ўзнікнення псеўданіма «Цётка», яе змаганне з імперыяй і шматграннасць ейнай творчасці.
Чаму найцікавейшых твораў Цёткі нельга знайсці ў школьнай праграме? Якімі псеўданімамі падпісвалася Алаіза Пашкевіч да «Цёткі» і чаму большасць з іх былі мужчынскімі? Як з агітацыйных вершаў Цётка вырасла ў дзіцячую асветніцу і пісьменніцу? За што ўручаецца прэмія імя Цёткі? Чаму тэма смерці была адной з найважнейшых у творчасці літаратаркі? Што агульнага ў апавяданні «Навагодні ліст» з хэмінгуэеўскай тэлеграфнай прозай? Як Анатоль Сыс пераасэнсаваў творчасць Цёткі і стварыў паэму «Алаіза»? Чаму апавяданне «Зялёнка» ёсць вяршыняй псіхалагічнай прозы Цёткі? Што агульнага паміж беларускім і фінскім народамі і як аўтарка апісвае апошніх у сваіх нататках? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.