Пётр Кузняцоў: «Ніхто нічога ня кінуў і не зьбіраецца». Будаўнічыя працы ў палацы Горватаў працягваюцца

Палац Горватаў з вышыні птушынага палёту. Фота: @not.belavia

Нараўлянскі райвыканкам выдаў дазвол на будаўнічыя працы ў палацы Горватаў. Пра гэта паведаміў Пётр Кузняцоў у сваім Telegram-канале.

Палац Горватаў у Нароўлі — помнік класіцызма першай паловы 19-га ст. Ён быў закладзены уладальнікам вакольных зямель Данілам Горватам.

Пётр Кузняцоў разам з Андрэем Горватам і Аляксандрам Баранавым выкупіў палац і ўзяўся даводзіць яго да ладу ўвосень 2020 года. Зараз пройдзеныя ўсе экспертызы і выдадзены дазвол на будаўнічыя працы.

«Гэта было няпроста, вельмі ня проста. Не валодаю дакладнымі лічбамі, але есьць ўраджаньне, што пераважная большасьць падобных пачынаньняў, дзе за справу бяруцца энтузіясты і гэтыя энтузіясты — не дзяржава, сканчваюцца менавіта на этапе праектаваньня.

Мы ж гэта зрабілі і пойдзем далей,» — адзначае Пётр Кузняцоў у допісе.

Працаўнікі гатовыя да будаўніцтва кроўлі і распачнуць працы адразу пасля вырашэння апошніх тэхнічных пытанняў.

«Галоўная навіна ў тым, што ніхто нічога ня кінуў і не зьбіраецца.» — падсумоўвае Пётр Кузняцоў.

budzma.org