Выйшла новая аўдыяверсія «Парома на бурнай рацэ» Уладзіміра Караткевіча

Каманда праекта «Беларуская літаратура», які займаецца аўдыякінгамі, апублікавала новую аўдыяверсію твору Уладзіміра Караткевіча «Паром на бурнай рацэ».

«Паром на бурнай рацэ» пераносіць слухача ў часы паўстання Kacтycя Kaлiнoўcкaга і апавядае пра падзеі, якія адбыліся пасля паразы асноўных сілаў інсургентаў. У канцы лета 1863 года паўстанцы разрозненымі групамі хаваліся ў лясах, але працягвалі заставацца пагрозай для царскіх войскаў…

Паслухаць можна на сайце Audiobooks.by або непасрэдна на на YouTube-канале праекта.

budzma.org