4. Лявон Юрэвіч „Мемуары на эміграцыі“

Дасьледаваньне зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх працаў Лявон Юрэвіча, а найперш “Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі”, што пабачыла сьвет у 1999 г. у Нью-Ёрку.

У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных мэмуараў, якое можа стаць і стымулам, і асноваю новых грунтоўных дасьледаваньняў.

Поўнымі тэкстамі ў гэтым томе друкуюцца два аўтары — Уладзімер Дудзіцкі й Вольга Таполя.

ISBN: 985-6730-89-9