Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”.
Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе.
Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе.
Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў.
Кніга карысная тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, жыцьцём эміграцыі і беларускасьцю наогул.
У кнігу увайшлі таксама апісаньні сьвяткаваньняў Дня Незалежнасьці Беларусі ў Канадзе, здымкі, паказваючыя паасобныя экспанаты ў “Беларускім кутку” на выставе, што адбылася ў рамках семінару Таварыства вышывальніц Канады “Stitchers Mosaic – 2005”, ды цікавінкі, якія свежым вокам заўважыла аўтарка ў жыцці беларусаў Канады.
Апісаньні з вялікай доляй гумару ды напісаныя лёгкай прыемнай мовай дадуць насалоду самаму прыдзірліваму чытачу.
ISBN: 985-504-010-4