Кніга Барыса Рагулі — гэта фактычна першыя і на дадзены момант адзіныя мэмуары ў сьвеце, прысьвечаныя беларускай вышэйшай адукацыі.
Шырокае выкарыстаньне ў ёй успамінаў большасьці колішніх студэнтаў гэтых інстытуцыяў (21 асобы) надало кнізе полімэмуарны характар, што бясспрэчна павялічвае ейную каштоўнасьць і дазваляе зьменшыць непазьбежны ў падобных творах суб’ектывізм.
Значную частку мэмуараў займаюць “старонкі жыцьця”, або жыцьцяпісы, 28 былых беларускіх студэнтаў на чужыне, створаныя Лявонам Юрэвічам паводле архіўных матэрыялаў і лістоў.
Кніга “Беларускае студэнцтва на чужыне” — дзясятая ў сэрыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў 2004 г.
ISBN: 985-504-048-1