22. Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч „Рада БНР 1947–1970: Падзеі. Дакументы. Асобы“

Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970).

Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў.

У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў.

Кніга ўяўляе сабой першую спробу рэпрэзентацыі матэрыялаў эміграцыйнай дзейнасці Рады БНР.

ISBN: 978-985-7089-07-9