28. Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч “Рада БНР 1982–1997: Падзеі. Дакументы. Асобы”

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007).

Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”.

Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў.

Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы працы беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі ў даволі складаны і супярэчлівы перыяд, калі эміграцыйныя ўрады суседніх народаў спынілі сваё існаванне.

ISBN: 978-985-7119-91-2