Цяпер яна каштуе 80 еўра.
З 1 чэрвеня сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы Польшчы (тып D) складзе 135 еўра, паведамляе vfs.global.
«Консульскі аддзел паведамляе, што сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы (тып D), а таксама за прыём і разгляд заявы аб пераглядзе заявы на атрыманне нацыянальнай візы будзе зменена. Дадзенае абнаўленне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня гэтага года і плата складзе 135 еўра.
Памер збору для грамадзян Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, застаецца на ранейшым узроўні (35 еўра). Змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу — 135 еўра.
Плата за разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы (тып З), а таксама прыём і разгляд заявы аб паўторным разглядзе заявы на атрыманне шэнгенскай візы застаецца нязменнай», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама сайт паведаміў, што з 6 па 11 чэрвеня візавыя цэнтры Польшчы ў Мінску, Гомелі і Магілёве не будуць прымаць заявы аб атрыманні шэнгенскіх віз.