Яшчэ адзін польскі памежнік пацярпеў падчас нясення службы на мяжы з Беларуссю. Яго паранілі, калі група мігрантаў спрабавала прарвацца праз мяжу ў раёне Белавежы. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні раніцай, распавялі ў польскай Памежнай ахове.
Пра гэта паведамляе RMF FM. У некаторых мігрантаў былі газавыя балончыкі. Адна з галінак трапіла памежніку ў галаву, ён атрымаў пашкоджанні ў раёне вока. З гэтай траўмай яго і адправілі ў шпіталь.
На мінулым тыдні адзін з польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю атрымаў нажавое раненне. Пасля гэтага польскія ўлады прынялі рашэнне аднавіць 200-метровую буферную зону і накіравалі да мяжы дадатковыя сілы. Буферная зона павінна была з’явіцца 4 чэрвеня, але пакуль яе ўвядзенне адклалі – польскім уладам трэба «трохі часу», каб «параіцца з мясцовымі ўладамі, нацыянальным паркам, грамадскімі арганізацыямі». Мяркуецца, што на гэтыя кансультацыі пойдзе «некалькі дзён».