Што з чэргамі на выезд з краіны сёння раніцай?

У пункце пропуску «Брэст» на выезд з краіны па стане на 8:00 пятніцы стаіць 61 аўтобус і 350 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт.

У Казловічах (Кукурыках) стаіць 300 грузавікоў (учора было 500).

На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 750 грузавікоў і 50 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

У Каменным Логу — 130 легкавікоў і 700 грузавікоў.

На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 80 легкавікоў (з панядзелка па сераду чэргаў з легкавікоў не было) і стаіць 660 грузавікоў.

nashaniva.com