Мікалай Дзядок: “Верагодны прызыў у Расеі можа стаць небяспечнай мяжой”

Мікалай Дзядок

Верагодны прызыў у Расеі можа стаць небяспечнай мяжой, якая прывядзе да маштабнага пашырэння ваенных дзеянняў.

Пры гэтым рызыка новай эскалацыі застаецца актуальнай і для тэрыторыі Беларусі. Адзначыў былы палітвязень, блогер і грамадскі дзяяч Мікалай Дзядок:

– Дынаміка відавочна звязаная з Расеяй. Я лічу, што мы знаходзімся ў досыць небяспечнай сітуацыі, калі сёння ў Расеі якраз скончыліся выбары і ўсе чакаюць, што бліжэйшыя дні можа пачацца мабілізацыя. Я думаю, што абвешчаная галосна, як у той раз, яна, хутчэй за ўсё, не будзе. Але гэта можа быць такая гібрыдная мабілізацыя, у асноўным асабліва па рэгіёнах. Ну і далей для нас, беларусаў, галоўнае пытанне — ці захоча Пуцін у рамках далейшага, скажам так, пашырэння вайны задзейнічаць Беларусь.

Мікалай Дзядок перакананы, што да канца бягучага года вайна ва Украіне будзе працягнутая, больш за тое можа быць пашыраная яе геаграфія.

racyja.com