
Яго шукаюць мінскія сілавікі.
У расійскую базу вышуку дадалі 59‑гадовага Ігара Логвінава.
Ігар Логвінаў — знаны беларускі выдавец, ягонае выдавецтва носіць ягонае прозвішча. Кнігі Логвінаў выдае больш за 20 гадоў.
Нядаўна ў ягоным выдавецтве выйшаў беларускі пераклад кнігі Насты Рагатко «Насі з сабой».
Ігар Логвінаў знаходзіцца ў эміграцыі.
У сакавіку гэтага года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing. Напраўду такой кааліцыі не існуе, гэта абсалютна сфабрыкаваная органамі арганізацыя.
