Выданне Rzeczpospolita нагадвае, што толькі аднойчы мігрант быў паранены на мяжы ў выніку прымяненьня зброі.
Сёлета польскія жаўнеры зрабілі 1 190 папераджальных стрэлаў на мяжы зь Беларусьсю, паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на звесткі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.
Паводле кіраўніка Мінабароны Уладыслава Касіняка-Камыша, у траўні жаўнеры каля 700 разоў стралялі ў паветра, у якасьці папярэджаньня, перадае Польскае радыё.
Выданьне таксама нагадвае, што толькі аднойчы мігрант быў паранены на мяжы ў выніку прымяненьня зброі. Здарэньне адбылося 3 лістапада 2023 года каля возера Тапіла, на поўдзень ад Гайнаўкі. Паранены рыкашэтам іншаземец быў дастаўлены ў бальніцу. Абставіны здарэньня высьвятляюць Ваенная паліцыя і пракуратура.
Здарэньне было кваліфікаванае, як неасьцярожнае абыходжаньне са зброяй і ненаўмыснае цялеснае пашкоджаньне іншага чалавека. Сьледзтва яшчэ працягваецца.
Напрыканцы сакавіка двум іншым вайскоўцам прадʼявілі абвінавачаньне ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і стварэньні небясьпекі для здароўя або жыцьця. Вайскоўцы стралялі ў паветра 25 сакавіка, калі мяжу ля Дубічаў Царкоўных спрабавала штурмаваць група з каля 50 агрэсіўных мігрантаў.