У Беластоку прайшла прэзентацыя манаграфіі Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Польскім Войску. 1919–1947 гг.». Кніга выйшла ў Беластоку, дзякуючы падтрымцы Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы і Фонда Kamunikat.org.
Кажа аўтар, гісторык Юрый Грыбоўскі:
– Вельміцешыць, што прыйшло столькі людзей, што ёсць цікавасць, па-ранейшаму ў грамадстве ёсць запатрабаванне на веды менавіта пра беларусаў у польскім войску. Я разглоядаю ўдзел беларусаў у польскім войску фактычна на працягу 30 гадоў, з 1919 па 1947. Маем і тых беларусаў, якія папоўнілі польскае войска падчас вайны з бальшавіцкай Расеяй. Дзясяткі тысяч беларусаў заклікаліся штогод у польскае войска ў міжваенны перыяд. Гэтая кніга прысвечаная ўдзелу беларусаў у кампаніі 1939 года і асобна так званых “андэрсаўцаў”.
У сустрэчы таксама ўдзельнічаў рэдактар кнігі прафесар Алег Латышонак:
– Я.лічу гэтую кнігу вельмі вартай працы, якую ў ён уклаў і сам запланаваў, калі спадар Грыбоўскі сказаў, што шукае выдаўца. Яна вельмі добрая, проста аграмадны ўклад працы аўтара, лёсы беларусаў і некалькі войнаў.
Падчас прэзентацыі Юрый Грыбоўскі расказаў пра тое, як збіраў для манаграфіі матэрыял у архівах Польшчы і Вялікабрытаніі, ды сустракаўся з яшчэ жывымі ветэранамі — беларусамі, якія служылі ў Войску Польскім да і падчас Другой сусветнай вайны.
Манаграфіі Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Польскім Войску. 1919–1947 гг.» можна набыць у інтэрнэт-краме Фонда Kamunikat.org і ў Хабе «Новая Зямля».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: