Дзясяткі замежнікаў спрабавалі нелегальна прабрацца ў Польшчу, пераадолеўшы памежную раку Перавалоку, аднак гэта ім не ўдалося. Дзеянні польскіх спецслужбаў прывялі да адступлення ўсіх людзей углыб Беларусі.
Каля 15.00 19 чэрвеня група з 70 мігрантаў спрабавала нелегальна пранікнуць праз памежную раку на тэрыторыю Польшчы. Замежнікі кідалі ў бок польскіх патрулёў бярвенні і камяні, паведамляе Польская памежная служба
Супрацоўнікі памежнай службы разам з жаўнерамі польскага войска і паліцэйскімі прадухілілі спробу. Мігранты адступілі ўглыб Беларусі.
Чарговая спроба гвалтоўна перасекчы мяжу ў той жа дзень, гэтым разам групай з некалькіх дзясяткаў чалавек, адбылася каля 22.30. Мігранты паводзілі сябе агрэсіўна. Яны кідалі ў бок польскіх патрулёў камяні. Чарговы раз атака была адбіта.
У абодвух выпадках ніхто не пацярпеў.