Сёння роўна 500 дзён, як блізкія не атрымоўваюць ніякіх навінаў пра стан здароўя і месца знаходжання палітвязня Міколы Статкевіча. Ён правёў за кратамі 1484 дні.
“Прорва. Бездань. Колькі чарнаты і зла, колькі нізкіх энэргій ў гэта ўкладзена. Але святло абавязкова разгоніць цемру. Сёння гэта асабліва відавочна” — напісала ў сваіх сацсетках жонка статкевіча Марына Адамовіч і павіншавала беларусаў са святам Сашэсьця Святога Духа.
31 траўня 2020 года аўтамабілю, у якім Статкевіч ехаў разам з жонкай, прама на праезжай частцы вуліцы Маякоўскага ў Мінску перагарадзіў дарогу мікрааўтобус. Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальвання і выцягнулі палітыка. Затрыманне трапіла на відэа.