Беларускія кнігі Паўла Севярынца дзяржава прызнала экстрэмісцкімі

20 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна Менска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кнігі палітзняволенага Паўла Севярынцапіша «Вясна».

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесеныя кніга «Каменнае сэрца» — зборнік апавяданняў, напісаных Севярынцам падчас папярэдняга зняволення, «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла».

Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года пасля акцыі на Камароўскім рынку ў Менску. Пасля гэтага суд пяць разоў запар прызначаў яму па 15 дзён арышту, а пасля супраць яго пачалі крымінальную справу.

У траўні 2021 года Севярынца засудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках (артыкул 293 КК).

hpravy.org