Пытанне будзе абмяркоўвацца ўжо сёння.
Польшча, Літва, Латвія і Эстонія заклікалі ў сераду Еўрапейскі Саюз пабудаваць абарончую лінію ўздоўж мяжы блока з Расіяй і Беларуссю, каб абараніць ЕС ад вайсковых пагроз і іншых шкодных дзеянняў з боку Масквы, піша Reuters.
У лісце да старшыні ЕС, які будзе абмяркоўвацца на саміце ў Бруселі ў чацвер, лідары чатырох краін, якія маюць агульныя межы з Расіяй і Беларуссю, заявілі, што праект, накіраваны на абарону блока з 27 краін і з 450-мільённым насельніцтвам, таксама запатрабуе фінансавай падтрымкі ўсіх членаў.
Пад гібрыднымі пагрозамі маецца на ўвазе яднанне вайскоўцаў і невайскоўцаў, а таксама схаваных і адкрытых сродкаў, уключаючы дэзынфармацыю, кібератакі, эканамічны ціск і перапраўку мігрантаў праз межы.
Як гаворыцца ў лісце, маштаб і кошт гэтых сумесных намаганняў патрабуюць мэтанакіраваных дзеянняў ЕС для іх палітычнай і фінансавай падтрымкі.
Некаторыя дыпламаты ЕС ацанілі кошт будаўніцтва такой абарончай лініі ўздоўж 700-кіламетровай мяжы ЕС з Расіяй і Беларуссю прыкладна ў 2,5 мільярда еўра (2,67 мільярда даляраў).
Еўрапейскія інвестыцыі ў абарону і яе фінансаванне стануць адной з галоўных тэм для абмеркавання лідарамі ЕМ на саміце, паколькі вайна Расіі супраць Украіны прадаўжаецца ўжо трэці год і Масква ўзмацняе гібрыдныя аперацыі супраць Захаду.
Заклік да сумеснага фінансавання лініі наземнай абароны на ўсходняй мяжы ЕС з’явіўся пасля папярэдняй ініцыятывы Грэцыі і Польшчы стварыць сістэму супрацьпаветранай абароны ЕС на ўзор ізраільскага «жалезнага купала», якая б каардынавала цяпер разрозненыя сістэмы супрацьпаветранай абароны краін-чальцоў ЕС.
У лісце гаворыцца, што планаванне і будаўніцтва лініі абароны на ўсходняй мяжы ЕС павінна ажыццяўляцца ў каардынацыі з НАТО і яго ваеннымі патрабаваннямі.