Віншуем Алену Макоўскую!

1 ліпеня Дзень народзінаў святкуе кіраўніца Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Алена Макоўская!

Абдымаем дарагую імянінніцу і ад усёй душы зычым ёй моцнага здароўя, штодзённага добрага настрою і натхнення, верных паплечнікаў і сяброўскай падтрымкі, здзяйснення ўсіх задумаў і мараў.

ЗБС „Бацькаўшчына“