Пабачыла свет манаграфія польскага гісторыка Томаша Кэмпы пра Канстанціна Васіля Астрожскага, аднаго з самых багатых магнатаў Рэчы Паспалітай, нязломнага абаронцы правоў Праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, піша тэлеграм-канал De facto.
Пры гэтым выдавецтва Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні адразу ж пасля выдання папяровай версіі выдання выклала электронную версію гэтай кнігі ў бясплатны доступ.
Гаворка ў кнізе ідзе пра сына Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які быў вялікім гетманам Вялікага Княства Літоўскага і 8 верасня 1514 годзе выйграў славутую бітву пад Оршай — Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага.