У Нараўцы 7 ліпеня прайшло свята Купалля пад назвай “Свянтаянаўскія цуды, вянкі альбо ноч Купалы на мяжы таямніцы”. Для жыхароў Нараўкі гэтае свята асаблівае, бо многія памятаюць як у маладосці сталі сведкамі адраджэння абрада Купалля. Сярод іх і кіраўнік вакальнага калектыва “Нараўчанкі” Пётр Скепка, які асабіста кіраваў хадой адраджэння абраду ў Грушках, а пасля і ў Белавежы.
Пра традыцыі Купалля на Падляшшы і жыццё калектыва “Нараўчанкі” распавёў яго кіраўнік Пётр Скепка:
– Я кірую калектывам “Нараўчанкі”, калісьці вёў дубінскі калектыў. У мяне трохі ёсць традыцыі звязанай з нашым Падляшшам, з нашай культурай, асабліва беларускай.
РР: Раскажыце пра ваш калектыў “Нараўчанкі”.
– Гісторыю, якую я ведаю ад 2000 года, “Нараўчанкі” спяваюць ужо шмат гадоў. Хочам захаваць традыцыю, якая калісьці была на гэтай зямлі.
РР: Калі чакаюцца бліжэйшыя выступы?
– У Ляўкове на Пятра і Паўла будзем выступаць. Ідуць размовы, што ў Літве будзем выступаць. Запрашалі на агляд беларускіх танцавальных калектываў. Не заўсёды можна паехаць туды, куды б хацелася. Нядаўна было ціхае запрашэнне ў Беларусь, але складана пераехаць мяжу.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Акрамя гэтага Пётр Скепка запрашае ўсіх ахвотных, у першую чаргу моладзь, бясплатна навучыцца граць на гармоніцы. Заняткі адбываюцца па аўторках цягам школьнага года на базе Гміннага цэнтра культуры ў Нараўцы.