Пагрозай нацыянальным інтарэсам Беларусі прызналі маркіза дэ Сада. Яго раман “120 дзён Садома” трапіў у “чорны спіс” Мінінфарма разам з папулярнай мангай “Такійскі гуль”, нарысамі па гісторыі Беларусі Захара Шыбекі і гістарычнымі творамі Кастуся Цвіркі.
Таксама ў Беларусі забараняюць папулярныя квір-раманы Мікіты Франка і Адама Сільверы, кнігу “Интимная Русь. Жизнь без домостроя, грех, любовь и колдовство”, раман Кейт Расэл “Мая цёмная Ванэса” (яго называюць сучаснай “Лалітай”) ды іншае.
Пра забарону 35 найменняў кніг Мінінфармацыі паведаміла напярэдадні. Калі выданні з гэтага спісу выявяць у продажы, у прадаўцоў пагражаюць забраць ліцэнзіі.