«Было адчуванне, што нас падтрымлівае велізарная колькасць людзей».
Па афіцыйных выніках прэзідэнцкіх выбараў 2006 года адзіны кандыдат ад апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч атрымаў 6% галасоў па краіне і 10% у Мінску.
У новым выпуску ТОКу, адказваючы на пытанне, колькі ж сапраўды ён набраў галасоў, Мілінкевіч спаслаўся на вынікі экзіт-полаў, якія ў той час праводзіліся як расійскімі, так і беларускімі даследчыкамі. Палітык мяркуе, што набіраў ад 20% да 25% галасоў.
@tokbelarus Ці хочуць беларусы ў Еўропу? Адказвае Аляксандр Мілінкевіч #экономика #политика #объяснение #евросоюз #чиновники #беларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) – .diedlonely & énouement
«Зразумела, што я не мог выйграць, але гэта выдатны вынік як на тыя часы з тымі абмежаваннямі, якія былі», — лічыць былы экс-кандыдат у прэзідэнты і дадае, што момантамі яго камандзе здавалася, што ён можа перамагчы.
Па словах палітыка, тады ўлады ў большасці гарадоў дазволілі правесці сустрэчы з выбаршчыкамі. Яны прайшлі ў вялікіх памяшканнях, якія былі цалкам запоўненыя.
«У нас было адчуванне, што нас падтрымлівае велізарная колькасць людзей.
Мы ўсё ж былі сярод сваіх людзей, аднадумцаў, прадэмакратычных,
прабеларускіх, праеўрапейскіх. І момантамі было пачуццё, што мы можам», —
згадвае Мілінкевіч і дадае, што на вынікі выбараў, акрамя асобы кандыдата, значны ўплыў аказвае стан грамадства, яго адносіны да таго, што прапануе кандыдат.
«Нас падтрымала моладзь, больш адукаваныя, больш прадпрымальніцкія людзі. Хутчэй, людзі гарадоў, чым вёсак», — дадае былы экс-кандыдат.
Глядзіце цалкам: