Увялі крымінальную адказнасць за незаконны выезд за мяжу асобаў, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніц

Ілюстрацыйнае фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Цяпер для выезду за мяжу службоўцы, якія маюць доступ да сакрэтаў, павінны атрымліваць дазвол.

Артыкул 375-2 Крымінальнага кодэкса пра парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў дапоўнілі наступнай часткай:

«Незаконны выезд з Рэспублікі Беларусь грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які ведае аб дзяржаўнай таямніцы, права якога на выезд з Рэспублікі Беларусь заведама для яго часова абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, пры адсутнасці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 356 і 373 гэтага Кодэкса, — караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін». 

Змены набудуць моц праз 10 дзён.

nashaniva.com