Польшча хоча зрабіць плот на сваёй мяжы непраходным

Фота: Agencja Wyborcza.pl

Польская памежная служба мадэрнізуе плот на мяжы з Беларуссю, піша мясцовае выданне WNP. Кантракт з кампаніяй, якая будзе займацца ўмацаваннем збудавання, ужо падпісаны.

“Мадэрнізацыя адназначна ўскладніць і нават прадухіліць расцяжэнне пралётаў (плота) аўтамабільнымі дамкратамі. А гэта цяпер самы распаўсюджаны спосаб спробаў фарсіраваць мяжу”, — кажа намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.

Будаўніцтва сталёвага плота на мяжы Беларусі і Польшчы было завершанае ў чэрвені 2022 года. Гэты бар’ер расцягнуўся на 186 кіламетраў, яго вышыня — больш за пяць метраў.

Плануецца таксама ўзмацніць электронныя сродкі абароны мяжы, дадаць больш камер сачэння. Таксама будзе ўсталяванае дадатковае асвятленне памежнай тэрыторыі.

racyja.com