Чыноўнікі адказалі на петыцыю пра ўвядзенне іспыту па гісторыі Беларусі для атрымання грамадзянства

Электронная петыцыя. Ілюстрацыйнае фота. Створана з дапамогай штучнага інтэлекту DALL-E

Пытанне аб увядзенні абавязковага іспыту па гісторыі Беларусі, каб атрымаць грамадзянства, заслугоўвае ўвагі і будзе разгледжана пры наступным унясенні змяненняў у Закон «Аб грамадзянстве». Так улады адказалі на петыцыю беларусаў.

Пытанне заслугоўвае ўвагі

У пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў аўтарам калектыўнага звароту адказалі, што «узнятае пытанне заслугоўвае ўвагі і будзе разгледжана пры наступным унясенні змяненняў» у Закон Беларусі «Аб грамадзянстве».

Але ў 2024 годзе паводле плану падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў карэкціроўка закона не прадугледжана. Аўтару петыцыі Уладзіму Кавалкіну 8 ліпеня 2024 адказаў Мікалай Бузін, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносін і сродках масавай інфармацыі Мікалая Бузіна.

Што гэта за петыцыя?

У чэрвені 2024 года на сайце e-petitions аўтары прапанавалі ўнесці змены ў Закон «Аб грамадзянстве». Яны збіралі подпісы за тое, каб для атрымання беларускага грамадзянства трэба было здаваць іспыт на веданне беларускай гісторыі. Пад петыцыяй падпісаліся 36 чалавек.

У якіх краінах ёсць падобная практыка?

Здаваць экзамен на веданне гісторыі краіны трэба ў Вялікабрытаніі ці Расіі, сцвярджаюць аўтары петыцыі. У Беларусі для гэтага варта ведаць адну з дзяржаўных моў, мець 18 гадоў і паважаць ды выконваць канстытуцыю Беларусі.

hrodna.life