Упершыню за доўгі час чарга з аўтобусаў узнікла раніцай на беларуска-літоўскай мяжы ў панядзелак.
Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася. Як паведамляе сайт Памежнага камітэта, па стане на раніцу 8:00 чацвярга чаргі з аўтобусаў перад пераходам няма.
Але, магчыма, аўтобусы стаяць пасля заезду на тэрыторыю перахода. І гэта трэба ўлічваць, плануючы свой візіт у Літву.
Таксама ў Каменным Логу стаіць 80 легкавікоў і 550 грузавікоў.
Упершыню за доўгі час чарга з аўтобусаў на гэтым пераходзе ўзнікла раніцай у панядзелак. Раніцай там у розныя дні стаяла ад 8 да 15 аўтобусаў.
У Беняконях таксама чаргі з аўтобусаў няма, там стаіць 90 легкавікоў і 530 грузавікоў.
На беларуска-латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма, але стаіць 380 грузавікоў.
На беларуска-польскай мяжы ў Тарэспалі стаіць 27 аўтобусаў і 180 легкавікоў. У Казловічах — 370 грузавікоў.